Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2022, 09:41

БМЗ выплавіў звыш 1 млн тон сталі за 7 месяцаў

12 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. БМЗ выплавіў звыш 1 млн т сталі за 7 месяцаў 2022 года. Такія даныя прывёў намеснік генеральнага дырэктара БМЗ па камерцыйных пытаннях Аляксандр Борыкаў на сустрэчы з калектывам БМЗ-Экасэрвіс, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Паводле даных намесніка гендырэктара, гэтыя паказчыкі - добры вынік з улікам умоў, у якіх давялося працаваць. Ён нагадаў, што ў першым квартале вытворчасць вялася на дзвюх печах, паколькі трэцяя была на рэканструкцыі. Пазней выявіўся ўплыў санкцый з далейшым пошукам новых рынкаў, прапрацоўкай лагістыкі, перанакіраваннем прадукцыі. "Сітуацыя паступова выраўноўваецца, аб'ёмы вытворчасці металапрадукцыі павялічваюцца", - расказаў Аляксандр Борыкаў.

У цэлым, як удакладніў намеснік гендырэктара, па ўсіх пазіцыях назіраецца дадатная дынаміка. БМЗ паспяхова пераарыентаваўся і працуе на новыя рынкі збыту. Сярод такіх напрамкаў - афрыканскі кантынент, Блізкі Усход, азіяцкі вектар.

ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца з чатырох звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей - сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, вырабаў з металу і цэхаў інфраструктуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі