Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2022, 10:35

БМЗ: расійскае машынабудаванне зацікаўлена ў супрацоўніцтве

25 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Расійскае машынабудаванне зацікаўлена супрацоўнічаць з БМЗ. Аб гэтым расказаў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Аляксандр Борыкаў на сустрэчы з калектывам складской гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Намеснік гендырэктара звярнуў увагу, што сітуацыя на сусветным рынку металургіі застаецца няпростай. Разам з тым па выніках міжнароднай выстаўкі "Метал-Экспа 2022" заключаны доўгатэрміновыя пагадненні з КамАЗам, Групай ГАЗ і УАЗам.

За студзень-кастрычнік 2022 года на БМЗ выплаўлена каля 1 млн 700 тыс. т сталі. Плануецца, што па выніках года вытворчасць сталі перасягне 2 млн т. "Уся прадукцыя адгружана спажыўцам. Пастаўленыя задачы выконваюцца", - падкрэсліў намеснік гендырэктара.

"Аб стабільнай рабоце прадпрыемства лепш за ўсё сведчыць павышэнне заработнай платы", - дадаў ён.

Акрамя таго, на сустрэчы ўзнімалася тэма рамонту пуцеправода па вул. Палявой. Мост будзе закрыты з 27 лістапада. Разумеючы, што пытанне прыезду на работу хвалюе многіх, адміністрацыя прадпрыемства прапрацоўвае варыянт з чыгуначным транспартам. У начальнікаў цэхаў і структурных падраздзяленняў ёсць права перанесці для работнікаў пачатак рабочага дня.

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным цанцугом сталеплавільнай, пракатнай, трубнай вытворчасцей і цэхаў інфраструктуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі