Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 ліпеня 2020, 11:50

"БКМ Холдынг" адправіць у Кішынёў 35 камплектаў для зборкі тралейбусаў

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "БКМ Холдынг" і Дырэкцыя гарадскога электрычнага транспарту Кішынёва заключылі дагавор на пастаўку 35 адзінак машынакамплектаў для зборкі тралейбусаў у сталіцы Малдовы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "БКМ Холдынг".

Дагаворам прадугледжана пастаўка 30 машынакамплектаў тралейбусаў мадэлі 321, а таксама 5 машынакамплектаў для зборкі сучлененых тралейбусаў мадэлі 43303.

Пры гэтым машынакамплекты сучлененых тралейбусаў мадэлі 43303 "БКМ Холдынг" паставіць для Кішынёва ўпершыню.

Згодна з дагаворам першая пастаўка запланавана на жнівень. Уся партыя будзе адпраўлена да канца года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі