Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці вырабляюць сёння больш за 80 відаў запатрабаванай прадукцыі, пытанням яе бяспекі і якасці традыцыйна ўдзяляецца павышаная ўвага. Такую заяву зрабіла галоўны спецыяліст ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей і каардынацыі паставак на ўнутраны рынак канцэрна "Беллеспаперапрам" Алеся Валковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.
"План мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці ў адпаведнасці з праграмай "Якасць 2021-2025" канцэрна "Беллеспаперапрам" уключае і эканоміку вытворчасці, і сацыяльны складнік, паколькі забеспячэнне якасці цяпер разглядаецца ў максімальна шырокім дыяпазоне", - звярнула ўвагу Алеся Валковіч.
Галоўны спецыяліст расказала, што пры адаптацыі рэспубліканскага плана для канцэрна былі задзейнічаны праграмы і планы галіновага і рэспубліканскага ўзроўню. У выніку ў план увайшло 21 мерапрыемства.
Сёння прадпрыемствы канцэрна выпускаюць больш як 80 відаў запатрабаванай прадукцыі. Пытанням яе бяспекі і якасці традыцыйна ўдзяляецца значная ўвага. Так, у рамках праграмы "Якасць 2021-2025" устаноўлены індыкатыўныя паказчыкі якасці для арганізацый на 2024 год па асноўных групах: задаволенасць спажыўца, доля прадукцыі з прынятымі рэкламацыямі, прыёмка прадукцыі з першага прад'яўлення.
Сярод мерапрыемстваў спікер вылучыла тыя, якія непасрэдна ўплываюць на работу прадпрыемстваў: развіццё матэрыяльна-тэхнічнай і выпрабавальнай базы (дзейнічаюць 19 акрэдытаваных лабараторый, якія рэгулярна праводзяць міжлабараторныя зверкі і праходзяць праверкі кваліфікацый), навучанне ў галіне якасці, укараненне сістэм менеджменту і стандартызаваных тэхнік якасці.
На гэты момант у Беларусі для выканання патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы мэблевай прадукцыі" вядзецца распрацоўка пяці міждзяржаўных стандартаў на метады выпрабаванняў мэблевай прадукцыі. У 2024 годзе работа па гэтым рэгламенце прадаўжаецца з удзелам вытворцаў, выпрабавальнікаў і пры падтрымцы арганізацый Дзяржстандарту.
"Любыя дасягненні абумоўлены ў першую чаргу адказным і ініцыятыўным стаўленнем да работы і жыцця кожным грамадзянінам Беларусі. З гэтага і складваецца якасць жыцця ў цэлым", - рэзюмавала Алеся Валковіч.-0-