Аляксандр Бяглоў
25 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на першым месцы сярод краін СНД па тавараабароце з Санкт-Пецярбургам. Аб гэтым заявіў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў у час пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Саюзныя адносіны нашых краін сёння знаходзяцца на піку. Цеснае ўзаемадзеянне лідараў нашых дзяржаў дае імпульс партнёрству ва ўсіх сферах. Партнёрства з Беларуссю - прыярытэт урада Санкт-Пецярбурга. Наша сумесная работа ахоплівае мноства напрамкаў. За невялікі тэрмін мы дасягнулі важкіх вынікаў абсалютна ва ўсіх галінах - гэта і прамысловая кааперцыя, і культурны абмен, і агульнаадукацыйныя праграмы. Мы працуем на рэзультат. Наш дыялог - адзін з лепшых прыкладаў работы горада з замежнымі партнёрамі", - сказаў Аляксандр Бяглоў. Развіваецца і супрацоўніцтва ў сферах аховы здароўя, спорту, культуры.
Ён адзначыў, што Санкт-Пецярбург актыўна працуе над пашырэннем гандлёва-эканамічных сувязей з Беларуссю. "Ваша краіна на першым месцы сярод усіх краін СНД па тавараабароце з нашым горадам. І наш тавараабарот дэманструе рост, але трэба і далей развіваць адносіны", - адзначыў губернатар.
"Мы выбралі самы правільны фармат адносін - інтэграцыя і кааперацыя. Мы не канкурэнты і не проста гандлёвыя партнёры - мы ўкладваем фінансаванне ў развіццё нашых сумесных вытворчасцей. Гэта дае нам вялікія канкурэнтныя магчымасці па пастаўках прадукцыі не толькі ў Санкт-Пецярбург, але і ў іншыя рэгіёны Расіі і за мяжу. Мы дамовіліся, што будзем пашыраць лакалізацыю нашых вытворчасцей", - звярнуў увагу Аляксандр Бяглоў.
Ён таксама падкрэсліў, што беларуская прадукцыя карыстаецца высокім попытам у Санкт-Пецярбургу, у тым ліку высакаякасныя прадукты харчавання - малако, мяса, яйкі. Са свайго боку Санкт-Пецярбург нарошчвае пастаўкі ў Беларусь металу, прадукцыі машынабудавання.
"Супрацоўніцтва нашых краін - гэта не проста лічбы і кантракты, гэта праекты, якія рэальна ўплываюць на жыццё нашых грамадзян. Дзякуючы сумесным намаганням мы развіваем прамысловую кааперацыю, ствараем новыя рабочыя месцы, укараняем перадавыя тэхналогіі. І кожны год мы запускаем новыя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця нашых грамадзян, - адзначыў губернатар. - Мы ўзялі добры тэмп, але гэтага на сёння мала. Абстаноўка сведчыць аб тым, што трэба больш інтэнсіўна развіваць нашы адносіны ва ўсіх сферах".-0-