Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2021, 15:16

Бізнес-саюз імя Куняўскага і МПЗ падпісалі пагадненне аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага і Міністэрства па падатках і зборах падпісалі пагадненне аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў БСПН.

Бакі дамовіліся праводзіць сумесную работу па распаўсюджванні ведаў, выкананні і ўдасканаленні падатковага заканадаўства.

Як адзначаецца ў дакуменце, падатковыя органы прызнаюць важнасць актыўнага ўдзелу грамадзянскай супольнасці з выкарыстаннем сучасных механізмаў грамадскага кантролю. "Прыняцце грамадствам прыярытэту добраахвотнай і поўнай выплаты падаткаў, нецярпімасць да фактаў ухілення ад падаткаабкладання, уключаючы выплаты заработнай платы ў "канвертах", дасягаецца не аднабаковымі дзеяннямі дзяржавы, а сумеснымі намаганнямі з інстытутамі грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым аб'яднанні прадпрымальнікаў (саюзы, асацыяцыі) з'яўляюцца адной з найбольш эфектыўных форм уплыву суб'ектаў гаспадарання на эканамічную палітыку дзяржавы", - гаворыцца ў паведамленні.

Плануецца, што ў адпаведнасці са статутнымі мэтамі і задачамі, бізнес-саюз будзе актыўна садзейнічаць павышэнню падатковай культуры, а таксама прапагандаваць нецярпімасць да фактаў утойвання і нявыплаты падаткаў.

Са свайго боку МПЗ абавязалася даваць тлумачэнні па пытаннях падаткаабкладання на запыты БСПН, а таксама прымаць удзел у экспертных і іншых мерапрыемствах бізнес-саюза, звязаных з прымяненнем падатковага заканадаўства.

"Спадзяёмся, што падпісанае пагадненне дасць магчымасць наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з падатковымі органамі ў інтарэсах беларускага бізнесу, больш прадукцыйным стане абмеркаванне рэформ фіскальнай сістэмы, акрамя таго, бізнес атрымае вычарпальныя тлумачэнні МПЗ да норм падатковага заканадаўства", - падкрэсліла дырэктар і сустаршыня БСПН імя прафесара М.С. Куняўскага Жанна Тарасевіч.

У апошнія месяцы падатковыя органы ў шэрагу выпадкаў трактавалі выкарыстанне суб'ектамі гаспадарання льготных рэжымаў падаткаабкладання як мінімізацыю падатковых абавязацельстваў, што прыводзіла да прымянення санкцый і штрафаў. У сувязі з гэтым дырэкцыя БСПН і членскія арганізацыі саюза разлічваюць атрымаць тлумачэнні МПЗ адносна практык прымянення арт. 33. Падатковага кодэкса. "Такія тлумачэнні павінны ўнесці яснасць у правілы гульні і стварыць больш стабільныя ўмовы для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў рамках асаблівых рэжымаў падаткаабкладання, вызначаных беларускім заканадаўствам", - адзначаецца ў паведамленні.

Прадугледжваецца, што адной з пляцовак для такога абмеркавання стане бліжэйшае пасяджэнне Рэспубліканскага клуба дырэктараў БСПН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі