Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2021, 12:20

Бізнес-колы Беларусі і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў розных сферах эканомікі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-колы Беларусі і Бразіліі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў розных сферах эканомікі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча з ганаровым консулам Беларусі ў Сан-Паўлу, прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты "Беларусь - Бразілія" Рыгорам Гальдшлегерам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

Бакі разгледзелі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва бізнес-колаў Беларусі і Бразіліі ў сферах нафтахіміі, вытворчасці будматэрыялаў, тэкстыльнай, цэлюлозна-папяровай прамысловасці, медыцыны, сельскагаспадарчых тэхналогій.

"Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта ў галіне вытворчасці электратранспарту, пытанні сертыфікацыі ў Беларусі бразільскай прадукцыі, арганізацыю экспазіцый беларускіх вытворцаў на міжнародных выстаўках у Бразіліі і правядзенне дзелавых мерапрыемстваў у рамках экспазіцый", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі