Фота з архіва
2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадугледжваецца ўвядзенне ўмовы аб раўнадолевым удзеле бізнесу (50%) і дзяржавы (50%) у расходах на стварэнне рабочых месцаў для інвалідаў (цяпер кампенсуецца 100% такіх расходаў). Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, якія выдзяляюцца на фінансаванне (кампенсацыю) стварэння (захавання) рабочых месцаў для інвалідаў. Таксама ўстанаўліваецца патрабаванне да ўзроўню аплаты працы на рабочым месцы, якое ствараецца для інваліда, - не ніжэй за 150% мінімальнай заработнай платы.
Бізнес і бюджэт фінансуюць стварэнне рабочага месца ў роўных долях. Пры гэтым бюджэтнае фінансаванне - да 1 тыс. базавых велічынь на адно рабочае месца. Умова для атрымання бюджэтнага фінансавання зыходзячы з долі працуючых інвалідаў - не менш як 3% (цяпер фінансаванне выдзяляецца, калі колькасць новых рабочых месцаў, якія плануюцца да стварэння, перавысіць 3%). Названая ўмова не будзе распаўсюджвацца на выпадкі стварэння рабочых месцаў для інвалідаў у сельскай мясцовасці і гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек.
Як растлумачылі ў Мінпрацы, новыя ўмовы ствараюць фінансавыя стымулы для сацыяльна адказнага бізнесу і падтрымліваюць кампаніі, якія працаўладкоўваюць людзей з інваліднасцю. Першыя рабочыя месцы прадпрыемства стварае за кошт уласных сродкаў, калі больш за 3% рабочых месцаў заняты людзьмі з інваліднасцю, то прадпрыемства атрымлівае права на субсідыю для стварэння рабочых месцаў. Калі больш за 30% рабочых месцаў занята людзьмі з інваліднасцю, то пачынае дзейнічаць поўны пакет устаноўленых цяпер гарантый па падатках, арэндзе, закупках і гэтак далей. Таксама змяненні пашыраць магчымасці працаўладкавання ў вёсцы і ў малых гарадах, дзе наймальнікі змогуць атрымаць падтрымку незалежна ад колькасці працуючых людзей з інваліднасцю.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2027 года.-0-