Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2021, 11:37

Біржы ЕАЭС актывізуюць узаемадзеянне па фарміраванні агульных таварных рынкаў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біржы краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) плануюць актывізаваць супрацоўніцтва па фарміраванні агульных рынкаў энерганосьбітаў, сельгаспрадукцыі і іншых стратэгічна важных тавараў сыравіннай і несыравіннай груп. Адпаведная дамоўленасць дасягнута ў ходзе анлайн-пасяджэння Камітэта па таварных рынках, што дзейнічае пры Міжнароднай асацыяцыі біржаў краін СНД, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва БУТБ, Маскоўскай біржы, Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы, таварнай біржы "Еўразійская гандлёвая сістэма" (Казахстан), таварнай біржы "Каспій" (Казахстан), Узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы і Кыргызскай фондавай біржы.

Удзельнікі пасяджэння падзяліліся асноўнымі вынікамі работы біржавых пляцовак у першым квартале бягучага года і абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння з Еўразійскай эканамічнай камісіяй у частцы рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года.

У прыватнасці, падтрымана ініцыятыва БУТБ па стварэнні міжнароднай рабочай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства краін ЕАЭС у сферы біржавога гандлю. Прадугледжваецца, што гэта дасць магчымасць дэталёва вывучыць як нацыянальнае заканадаўства краін-удзельніц, так і лакальныя прававыя акты, якія дзейнічаюць на кожнай з таварных біржаў, для выпрацоўкі адзіных падыходаў і прынцыпаў функцыянавання агульных таварных рынкаў у рамках ЕАЭС.

МАБ СНД - міжнародная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Маскве. Аб'ядноўвае таварныя і валютна-фондавыя біржы з 10 краін. БУТБ з'яўляецца паўнапраўным членам МАБ СНД і ініцыятарам стварэння камітэта па таварных рынках пры гэтай арганізацыі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі