Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2024 годзе здзелкі, заключаныя азербайджанскімі кампаніямі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, забяспечылі больш як 20 працэнтаў усяго аб'ёму гандлю паміж Беларуссю і Азербайджанам, пры гэтым у параўнанні з 2023 годам біржавы тавараабарот дзвюх краін вырас амаль у 2,5 раза. Такімі данымі падзяліўся старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі, выступаючы на Беларуска-азербайджанскім бізнес-форуме ў Баку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе таварнай біржы.
"На біржы акрэдытаваны 156 суб'ектаў гаспадарання Азербайджана. Каля трэці з іх рэгулярна ўдзельнічаюць у таргах. Як і ў мінулым годзе, найбольшым попытам у азербайджанскіх імпарцёраў карыстаюцца піламатэрыялы. На гэту пазіцыю прыпадае звыш 90 працэнтаў біржавога тавараабароту нашых краін, - падкрэсліў Аляксандр Асмалоўскі. - Аднак сітуацыя паступова мяняецца і, зыходзячы са статыстыкі гэтага года, можна гаварыць аб павелічэнні ўдзельнай вагі прадукцыі сельскай гаспадаркі ў структуры біржавых здзелак. У прыватнасці, дынамічна растуць продажы ў Азербайджан беларускага сухога малака, сметанковага масла і мясапрадуктаў. Па выніках чатырох месяцаў 2025 года аб'ёмы закупак гэтых тавараў ужо на 30 працэнтаў перавысілі сукупны паказчык за ўвесь 2024 год. Лічу гэта дадатнай тэндэнцыяй, якая дэманструе высокую зацікаўленасць дзелавых колаў Беларусі і Азербайджана ў прымяненні біржавога механізма".
На палях Беларуска-азербайджанскага бізнес-форуму першаму брокеру БУТБ у Азербайджане - ТАА "САМА-ЗТ" - уручаны сертыфікат аб акрэдытацыі. Як растлумачылі ў прэс-службе таварнай біржы, кампанія сканцэнтруецца на прыцягненні на біржавую пляцоўку новых удзельнікаў і пры неабходнасці будзе аказваць ім садзейнічанне ў заключэнні здзелак, правядзенні разлікаў і арганізацыі лагістыкі.
Акрамя таго, для актывізацыі ўзаемадзеяння з дзелавой супольнасцю Азербайджана падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж БУТБ і Агенцтвам развіцця малога і сярэдняга бізнесу Азербайджанскай Рэспублікі (KOBIA). У прэс-службе БУТБ заўважылі, што аб'яднанне намаганняў агенцтва і біржы дасць магчымасць эфектыўней інфармаваць азербайджанскіх прадпрымальнікаў аб магчымасцях работы на беларускай гандлёвай платформе і пасадзейнічае павелічэнню долі біржавога сегмента ў тавараабароце дзвюх краін.-0-