Фота БУТБ
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біржавы экспарт беларускай цэлюлозы з пачатку года склаў амаль 5 тыс. т. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).
Па выніках дзвюх гандлёвых сесій, праведзеных у студзені і лютым 2025 года на БУТБ, на экспарт рэалізавана 4,8 тыс. т сульфатнай беленай цэлюлозы вытворчасці ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат". Пакупнікамі выступілі акрэдытаваныя на біржавой пляцоўцы кампаніі з Кітая і Сінгапура. Паводле інфармацыі БУТБ, выстаўленыя на продаж лоты цэлюлозы былі прададзены ў канкурэнтнай барацьбе з павышэннем першапачатковай цаны.
"У час падрыхтоўкі да таргоў біржа інфармуе ўсіх патэнцыяльных пакупнікоў-нерэзідэнтаў аб выстаўленых лотах. Такім чынам, фарміруе неабходнае канкурэнтнае асяроддзе. Напрыклад, у апошняй гандлёвай сесіі 4 лютага ўдзельнічалі пяць кампаній з Кітая і Сінгапура. Па выніках таргоў рэалізавана два лоты цэлюлозы аб'ёмам 1,6 тыс. т кожны, а за кошт канкурэнцыі сярод замежных пакупнікоў стартавая цана прадукцыі вырасла на 2,6 працэнта, забяспечыўшы айчыннаму вытворцу дадатковую выручку. Дарэчы, папярэднія таргі ў студзені таксама прайшлі ва ўмовах канкурэнцыі, што дало магчымасць павялічыць цану тавару на 4 працэнты", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.
Таргі сульфатнай беленай цэлюлозай на знешні рынак праводзяцца на БУТБ з кастрычніка 2024 года. За гэты перыяд аб'ём экспартных здзелак з гэтай прадукцыяй склаў 11,2 тыс. т. Гандлёвыя сесіі арганізуюцца па меры паступлення заявак на продаж ад ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат".
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-