16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біржа субкантрактаў у прамысловасці пройдзе 24 верасня ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму - 2024 у Футбольным манежы ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Мэта мерапрыемства - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам, зацікаўленым у наладжванні кааперацыйных сувязей і пераходзе да эфектыўнай субкантрактнай мадэлі вытворчасці, дапамога ў развіцці і павышэнні эфектыўнасці вытворчасці малога і сярэдняга вытворчага бізнесу.
Удзел у біржы субкантрактаў бясплатны пры ўмове праходжання рэгістрацыі ўдзельнікаў шляхам падачы заяўкі. Тэрмін прыёму заявак - да 20 верасня 2024 года.
Беларускі прамыслова-інавацыйны форум праводзіцца штогод, пачынаючы з 1997 года, пры афіцыйнай падтрымцы Савета Міністраў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, выканаўчых органаў улады ўсіх абласцей і Мінска, грамадскіх аб'яднанняў.-0-