Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 сакавіка 2024, 11:59

"Без усялякага прамаруджвання нарасціць продажы прадукцыі". Пархомчык аб задачах новага гендырэктара "Атланта"

Пётр Пархомчык. Фота з архіва
Пётр Пархомчык. Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык прадставіў калектыву ЗАТ "Атлант" генеральнага дырэктара Дзмітрыя Харытончыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы ўзгадніў назначэнне гендырэктарам ЗАТ "Атлант" Дзмітрыя Харытончыка, які раней займаў пасаду намесніка міністра прамысловасці.

"Лёс з Дзмітрыем Іванавічам нас звёў яшчэ ў 2007-м годзе на Беларускім аўтазаводзе. Ён прайшоў добры працоўны шлях, працаваў пэўны час аператарам станкоў з лікавым праграмным кіраваннем. Прайшоў усе прыступкі сярэдняга звяна кіравання. Узначальваў адзін з самых складаных цэхаў - цэх гідрамеханічных трансмісій. Быў намеснікам гендырэктара па якасці. Далей усе іншыя яго пасады таксама былі звязаны з прамысловасцю. У Мінпраме ён адказваў за знешнеэканамічныя сувязі", - расказаў Пётр Пархомчык.
Паводле яго слоў, цяпер асноўная задача, якая стаіць перад новым гендырэктарам, - наладзіць продажы прадукцыі. "Пастаўлена сур'ёзная задача - без усялякіх прамаруджванняў нарасціць спачатку продажы, паколькі ёсць прадукцыя на складах, а потым ужо вырашаць пытанні, звязаныя з вытворчасцю. Рабіць гэта трэба дынамічна, прырастаючы кожны месяц, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Таксама трэба дыверсіфікаваць бізнес. Ад ідэі да доследнага ўзору павінна праходзіць некалькі месяцаў. Трэба ствараць маладыя творчыя калектывы, і чым больш будзе такіх калектываў, тым хутчэйшы будзе вынік".

Акрамя таго, намеснік прэм'ер-міністра расказаў аб рэалізацыі ініцыятывы па льготным крэдытаванні насельніцтва для набыцця айчынных тавараў. "Па выніках двух месяцаў бачым, што інтарэс у спажыўцоў ёсць. На сёння пададзена ўжо больш за 20 тыс. заявак на набыццё розных тавараў. Попыт ёсць і на нашы халадзільнікі, і на пральныя машыны", - адзначыў Пётр Пархомчык.

"Атлант" вядомы як вытворца папулярных халадзільнікаў, маразільнікаў і пральных машын. З канвеераў прадпрыемства сыходзіць практычная і надзейная тэхніка, якая адпавядае высокім спажывецкім запытам. Гісторыя завода бярэ пачатак у 1959 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі