Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 чэрвеня 2020, 11:18

"Белводгас" плануе пастаўляць прадукцыю смаленскім прадпрыемствам

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДА "Белводгас" плануе пачаць пастаўкі прадукцыі смаленскім прадпрыемствам. Такая дамоўленасць была дасягнута ў ходзе анлайн-прэзентацыі і дзелавых перагавораў паміж прадпрыемствамі, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Кіраўнікі прадпрыемстваў ААТ "Рыбакамбінат "Любань" і ААТ "Рыбгас "Палессе", падведамныя ДА "Белвадгас", расказалі аб напрамках сваёй дзейнасці і прапанавалі варыянты супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Смаленшчыны. Пасля прэзентацыі прадстаўнікі "Белвадгаса" абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і папярэдне дамовіліся аб пробных пастаўках узораў кансерваванай рыбнай прадукцыі для сеткі магазінаў "Лаваш", аптовай базы "Порт", сетак магазінаў "Мікей" і "Фартуна" BVS з перспектывай далейшага заключэння кантрактаў.

Мерапрыемства правяло Мінскае аддзяленне БелГПП сумесна са Смаленскай гандлёва-прамысловай палатай. Намеснік генеральнага дырэктара па ЗЭД Мінскага аддзялення палаты Таццяна Дубава і віцэ-прэзідэнт Смаленскай ГПП Аляксандр Кандрусік адзначылі важнасць і своечасовасць правядзення перагавораў у анлайн-фармаце.

Кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Смаленску, саветнік Сяргей Місурагін, які прымаў удзел у прэзентацыі і перагаворах, падкрэсліў неабходнасць такіх двухбаковых мерапрыемстваў для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі