Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2022, 11:04

"Белтэлекам" атрымаў права аказваць паслугі сотавай сувязі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" з 17 студзеня 2022 года атрымала права аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўнесла адпаведныя змяненні ў ліцэнзію ў галіне сувязі, выдадзеную гэтаму прадпрыемству, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Мінсувязі.

"Выхад на рынак паслуг сотавай сувязі будзе садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю "Белтэлекама", паскорыць вырашэнне праблемы "лічбавай няроўнасці" па доступе да сучасных паслуг электрасувязі гарадскога і сельскага насельніцтва, створыць новыя магчымасці для аказання патэнцыяльным абанентам запатрабаваных "канвергентных паслуг", калі ў адным пакеце паслуг сумяшчаюцца традыцыйныя паслугі стацыянарнай сувязі (тэлефон, доступ у сетку Інтэрнэт, тэлебачанне) і сотавай рухомай электрасувязі", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў міністэрстве, аказанне паслуг мабільнай сувязі чацвёртага пакалення "Белтэлекамам" будзе развівацца ў рамках заключанага дагавора з інфраструктурным аператарам сеткі LTE.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі