Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2021, 14:12

"Белтэлекам" актыўна рыхтуецца да ўкаранення ID-картак

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" актыўна рыхтуецца да ўкаранення ID-картак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

"У 2021 годзе ў Беларусі пачнуць выдаваць ID-карткі, а для паездак за мяжу - біяметрычныя пашпарты. Новыя засведчвальныя дакументы стануць яшчэ адным крокам у свет лічбавых камунікацый і дапамогуць на якасна новым узроўні арганізаваць аказанне розных паслуг насельніцтву. "Белтэлекам" ужо сёння рыхтуецца да з'яўлення ў краіне ID-картак і біяметрычных пашпартоў. Ва ўсіх філіялах кампаніі ёсць аўтаматызаваныя рабочыя месцы, аснашчаныя абсталяваннем для счытвання інфармацыі з ID-карткі. На гэты час іх больш за 125, па меры неабходнасці колькасць будзе павялічвацца", - гаворыцца ў паведамленні.

Для работы з ID-карткамі спецыялісты "Белтэлекама" ўдасканалілі ўласныя інфармацыйныя сістэмы. Цяпер яны аўтаматычна ўзаемадзейнічаюць з Адзінай сістэмай ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб, якая з'яўляецца кампанентам Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БІСРС). Пры наяўнасці ў абанента ID-карткі аператар сэрвіснага цэнтра атрымае ўсю неабходную інфармацыю з дапамогай сістэмы электроннай ідэнтыфікацыі. Такім чынам, выкарыстанне ID-картак значна паскорыць афармленне дагавораў. З дапамогай ID-картак можна будзе падключыць любыя паслугі кампаніі, а іх больш 70.

Біяметрычныя дакументы ў краіне ўводзяцца з 1 верасня 2021 года. Абавязковай замены наяўных пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы не плануецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі