Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 ліпеня 2025, 13:29

Белстат: за студзень-чэрвень выкарыстана Br23,7 млрд інвестыцый у асноўны капітал

Фота з архіва
Фота з архіва
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені - ліпені 2025 года выкарыстана Br23,7 млрд інвестыцый у асноўны капітал. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Удзельная вага Мінскай вобласці ў агульным аб'ёме выкарыстаных інвестыцый у асноўны капітал склала 25,5 працэнта. У Мінску выкарыстана 21,2 працэнта інвестыцый, у Брэсцкай вобласці - 13 працэнтаў, Гомельскай - 13,3 працэнта, Гродзенскай - 9,6 працэнта, Віцебскай - 8,8 працэнта, Магілёўскай - 8,7 працэнта.

Тэхналагічная структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы - 48,2 працэнта, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі - 38 працэнтаў, іншыя работы і затраты - 11,4 працэнта, аб'екты інтэлектуальнай уласнасці - 2,4 працэнта.

Па формах уласнасці 38,4 працэнта склалі дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал, 55,4 працэнта - прыватныя, 6,2 працэнта - замежныя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі