Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 чэрвеня 2019, 18:30

Белстат: у маі больш за ўсё патаннелі памідоры і агуркі, падаражэлі - цыбуля і морква

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі больш за ўсё патаннелі памідоры і агуркі, падаражэлі - цыбуля і морква, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё патаннелі агуркі (на 38,28 працэнта), памідоры (на 31,95 працэнта), курыныя яйкі (на 7,43 працэнта) і рагу са свініны (на 4,26 працэнта). Падаражэлі рэпчатая цыбуля (на 41,23 працэнта), морква (на 35,45 працэнта), салодкі перац (на 24,49 працэнта) і часнок (на 15,06 працэнта). Агародніна стала таннейшая на 12,23 працэнта, садавіна падаражэла на 3,77 працэнта. У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі падаражэлі на 0,8 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,11 працэнта, алкагольныя напіткі - таннейшыя на 0,39 працэнта.

Адзенне патаннела на 0,01 працэнта, абутак падаражэў на 2,48 працэнта. Пры гэтым жаночыя кажухі патаннелі на 4,73 працэнта, мужчынскія кажухі і скураныя курткі, падбітыя футрам, - на 3,07 працэнта; жаночыя курткі - на 2,18 працэнта. Мужчынскія кросавыя туфлі падаражэлі на 5,52 працэнта, жаночыя дэмісезонныя боты на высокіх абцасах - на 6,07 працэнта.

Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны падаражэлі на 0,37 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі паслугі чыгуначнага пасажырскага транспарту ў міжнародных зносінах (на 7,67 працэнта) і па падключэнні ў сетку Інтэрнэт (на 3,18 працэнта). Патаннелі паслугі канцэртных арганізацый (на 1,15 працэнта), а таксама страхавання легкавога аўтатранспарту (на 1,29 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў маі склала 0,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі