Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2019, 14:52

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў студзені

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў студзені. Больш за ўсё падаражэў звадкаваны газ (на 25,58 працэнта), патаннела - зімовае адзенне і абутак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя камітэта.

Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё патаннелі ікра ласосевых рыб (на 2,86 працэнта) і хлеб (на 2,54 працэнта). Падаражэла свежая белакачанная капуста (на 18,61 працэнта), вінаград (на 18,22 працэнта), свежыя памідоры (на 16,43 працэнта), бананы (на 13,68 працэнта). Агародніна стала даражэйшай на 12,74 працэнта, фрукты - на 7,55 працэнта. У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі падаражэлі на 1,49 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 1,23 працэнта, алкагольныя напіткі - таннейшымі на 0,31 працэнта.

Адзенне патаннела на 0,13 працэнта, абутак падаражэў на 3,13 працэнта. Пры гэтым боты, падбітыя футрам, патаннелі на 3,61 працэнта, больш як на 3 працэнты - зімовыя курткі і паліто.

Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны падаражэлі на 0,3 працэнта. Самым прыкметным было павелічэнне платы за прававыя паслугі - на 4,08 працэнта і інтэрнаты - на 3,93 працэнта. Курсы замежных моў патаннелі на 2,4 працэнта, паслугі лазняў і душавых - на 2,1 працэнта.

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 0,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі