Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2018, 14:27

Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў кастрычніку

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белстат расказаў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў кастрычніку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя камітэта.

Сярод прадуктаў харчавання прыкметней за ўсё патаннелі бананы (на 13,78 працэнта), яблыкі (на 13,2 працэнта) і цытрусавыя (на 12,2 працэнта). На 9,42 працэнта таннейшымі сталі буракі, на 5,7 працэнта - морква. У сярэднім жа фрукты патаннелі на 7,08 працэнта, агародніна падаражэла на 19,31 працэнта.

Лідары ў рэйтынгу тавараў, што падаражэлі, - свежыя агуркі (83,02 працэнта), свежыя памідоры (51,39 працэнта), вінаград (19,27 працэнта), салодкі перац (16,95 працэнта). Сталі даражэйшымі прасяныя і грэцкія крупы - на 7,43 працэнта і 4,68 працэнта адпаведна. Яйка курынае падаражэла на 5,86 працэнта. З мясных прадуктаў найбольш прыкметны рост адзначаны на рагу са свініны (7,86 працэнта), а таксама фарш (3,58 працэнта).

Адзенне падаражэла на 0,47 працэнта, абутак стаў таннейшым на 3,89 працэнта. Мэбля прыбавіла ў цане на 0,98 працэнта, медыкаменты - на 0,028 працэнта.

Што датычыцца паслуг, то ў сярэднім яны патаннелі на 0,28 працэнта. У прыватнасці, гарачае водазабеспячэнне - на 5,04 працэнта, паслугі чыгуначнага транспарту ў міжнародных зносінах - на 5,77 працэнта, паслугі паветранага транспарту - на 4,6 працэнта.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 0,21 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,75 працэнта.

Бензін і іншыя віды паліва выраслі ў цане на 2,6 працэнта.

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,5 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі