Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2024, 09:40

 Белстат: доля прамысловасці ў ВУП Беларусі складае 27,5 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На прамысловасць прыпадае 27,5 працэнта валавога ўнутранага прадукту Беларусі. Такія даныя прыводзяцца ў статаглядзе "Прамысловасць Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе" Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з данымі статыстыкі, доля прамысловасці ў колькасці занятых у рэспубліцы роўная 24 працэнты, што на 0,2 працэнтнага пункта вышэй за паказчык папярэдняга года. Сёння ў галіне працуюць 893 тыс. чалавек.

Доля ў экспарце тавараў таксама ўзрасла, але ўжо на 0,5 працэнтнага пункта, і дасягнула паказчыка 94,1 працэнта. Аб'ём прамысловай вытворчасці Беларусі ў 2023 годзе - Br187,8 млрд, у ліку лідараў - Мінская і Гомельская вобласці.

У 2023 годзе колькасць прамысловых арганізацый у краіне папоўнілася 213 адзінкамі, і да канца года ў рэспубліцы налічвалася 16 285 прампрадпрыемстваў. На сярэднетэхналагічныя вытворчасці прыпадае 33,2 працэнта валавой дабаўленай вартасці апрацоўчай прамысловасці, а на высокатэхналагічныя - 6,8 працэнта, што на 0,9 працэнтнага пункта вышэй за ўзровень папярэдняга года. У структуры аб'ёму прамысловай вытворчасці 90,1 працэнта прыпадае на апрацоўчую прамысловасць. Далей ідуць забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам (7 працэнтаў), водазабеспячэнне, збор, апрацоўка і выдаленне адходаў (1,7 працэнта), горназдабыўная прамысловасць (1,2 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі