Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 чэрвеня 2018, 13:02

Белстат будзе праводзіць выбарачнае назіранне за аб'ёмамі рознічнага продажу тавараў ІП і фізасобамі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны статыстычны камітэт будзе праводзіць у Беларусі выбарачнае дзяржаўнае статыстычнае назіранне за аб'ёмамі рознічнага продажу тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі. Адпаведнае даручэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 11 чэрвеня 2018 года нумар 447, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, выбарачнае назіранне будзе ажыццяўляцца на рынках і ў гандлёвых цэнтрах чатыры разы ў год (у лютым, маі, жніўні, лістападзе) у адпаведнасці з праграмай статыстычных работ, што зацвярджаецца ўрадам.

Нацыянальны статыстычны камітэт упаўнаважаны прыцягваць для правядзення назірання грамадзян у колькасці 90 чалавек на падставе грамадзянска-прававых дагавораў з выплатай аднаразовай узнагароды ў памеры 4,5 тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі