Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2023, 11:09

"Белнафтахім" увёў рэгуляванне цэн на дарожны бітум

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" увёў рэгуляванне цэн на дарожны бітум, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

З 1 сакавіка канцэрнам "Белнафтахім" уведзены новы спосаб рэгулявання цэн на нафтапрадукты - гранічны нарматыў рэнтабельнасці, што выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў рэгулюемую цану.

Для ўсіх вытворцаў дарожнага бітуму загадам канцэрна ад 28 лютага 2023 года нумар 51 устанаўліваецца гранічны нарматыў рэнтабельнасці 12 працэнтаў да планавага сабекошту пры рэалізацыі гэтага нафтапрадукту для выкарыстання пры будаўніцтве і ўтрыманні аўтадарог, мастоў і тунэляў, фінансуемых поўнасцю або часткова за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі