Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Белнафтахім" разлічвае да канца года падпісаць з РФ новы баланс паставак нафты

Эканоміка 17.10.2019 | 12:39
Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" разлічвае да канца бягучага года падпісаць з РФ баланс паставак нафты на 2020 год, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні "Белнафтахіма" Уладзімір Сізаў на форуме "Нафтахімія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ён павінен быць падпісаны, і нам вельмі хацелася б, каб гэта было да канца года зроблена", - адзначыў Уладзімір Сізаў.

Паводле яго слоў, працэс перагавораў яшчэ ідзе. "Баланс паставак нафты на 2020 год - гэта пытанне двухбаковых узаемаадносін. Таму нам хацелася б, каб мы максімальна аператыўна выпрацавалі сумеснае рашэнне. Пакуль ідзе працэс перагавораў", - дадаў намеснік старшыні "Белнафтахіма".

Адказваючы на пытанне, ці прапануе беларускі бок вызначыць на наступны год фактычны аб'ём перапрацоўкі расійскай нафты на сваіх НПЗ у памеры больш як 18 млн т, Уладзімір Сізаў сказаў: "Усё будзе залежаць ад тых умоў пастаўкі, якія будуць вызначаны на 2020 год".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.