Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2019, 14:32

"Белнафтахім" праводзіць у Башкортастане перагаворы па пашырэнні супрацоўніцтва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя беларускага нафтахімічнага комплексу наведвае Рэспубліку Башкортастан (РФ), дзе праводзіць перагаворы па пашырэнні супрацоўніцтва з арганізацыямі рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Прадстаўнікі канцэрна ў складзе беларускай дэлегацыі прымаюць удзел у мерапрыемствах Расійскага нафтагазахімічнага форуму, якія праходзяць ва Уфе 20-22 мая. Намеснік старшыні канцэрна Андрэй Бунакоў з прывітальным словам выступіў на адкрыцці міжнароднай выстаўкі "Газ. Нафта. Тэхналогіі", дзе агульным стэндам былі прадстаўлены прадпрыемствы беларускай нафтахіміі: "Беларуснафта", "Белшына", "Магілёўхімвалакно", Мазырскі НПЗ, "Нафтан", а таксама гандлёвае прадстаўніцтва канцэрна ў РФ ТАА "Белнафтахім-РАС".

Ва Уфе адбылося сумеснае пашыранае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Башкортастана і Беларусі. Абмеркаваны пытанні паглыблення супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці і міжрэгіянальнай кааперацыі.

Андрэй Бунакоў таксама правёў перагаворы аб пашырэнні супрацоўніцтва з шэрагам арганізацый рэгіёна, утым ліку АТ "ШКЛАНіТ", якое выпускае шкловалакністую прадукцыю і з'яўляецца партнёрам беларускага прадпрыемства ААТ "Полацк-Шкловалакно".

Экспарт арганізацый "Белнафтахіма" ў Башкортастан у I квартале 2019 года вырас на $570 тыс. да $2,16 млн (135,9 працэнта да аналагічнага перыяду 2018 года). Прадпрыемствы канцэрна пастаўляюць у Башкортастан сінтэтычныя ніці, нятканыя матэрыялы, вырабы на аснове шкловалакна, трыкатажныя палотны, спецыялізаванае абсталяванне. У сваю чаргу башкірскія вытворцы забяспечваюць арганізацыі беларускай нафтахіміі араматычнымі вуглевадародамі, тэрэфталевай кіслатой, сінтэтычнымі каўчукамі, звадкаванымі нафтавымі газамі, каталізатарамі, рознымі палімерамі.

"Белнафтахім" па даручэнні Беларусі з'яўляецца адказным за развіццё супрацоўніцтва краіны з Башкортастанам - адным з буйнейшых і прамыслова развітых рэгіёнаў РФ. Па выніках 2018 года тавараабарот Башкортастана і Беларусі склаў $734,7 млн і вырас у 1,4 раза да 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі