Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны дагавор аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Як ідзе падрыхтоўка неабходных дакументаў, у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" растлумачыў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, паведамляе БЕЛТА.
У 2025 годзе Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза, які ў мінулым годзе адсвяткаваў дзесяцігоддзе з моманту фарміравання. Прадстаўнік канцэрна адзначыў, што пры падпісанні дагавора аб стварэнні ЕАЭС бакі не былі гатовы ісці так глыбока ў інтэграцыі для з'яўлення адзіных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Аднак з часам сітуацыя мяняецца.
"Гэтыя пытанні значныя для ўсіх краін-удзельніц, - дадаў Уладзімір Сізоў. - Ёсць краіны - экспарцёры нафты, перш за ўсё Расія і Казахстан, ёсць і краіны-спажыўцы. Мы адносімся да другіх, краін - спажыўцоў энергарэсурсаў. Для ўрэгулявання рознагалоссяў, якія намеціліся яшчэ ў 2014 годзе, было вырашана, што дагавор аб адзіных рынках нафты і нафтапрадуктаў пачне дзейнічаць з 2025 года".
За дзесяцігоддзе з моманту падпісання дакумента была распрацавана канцэпцыя фарміравання адзіных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, зацверджаная Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам. На базе гэтай канцэпцыі была распрацавана канкрэтная праграма. У 2016-2018 гадах дакументы прыняты.
"У далейшым удзельнікі пачалі практычную адпрацоўку складнікаў вялікага дакумента - дагавора аб адзіных рынках нафты і нафтапрадуктаў, што ўключае шэраг дадаткаў, якія рэгулююць асобныя элементы адзінага рынку. На гэты момант я магу сказаць, што дакументы знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, - запэўніў намеснік старшыні "Белнафтахіма". - Некаторыя пытанні застаюцца як у краін-экспарцёраў, так і ў краін - спажыўцоў нафты і нафтапрадуктаў. Іх нам давядзецца зняць у наступныя два гады".
Згодна з апошнімі рашэннямі, прынятымі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў павінен пачаць работу з 2027 года. "Размова не ідзе аб пераглядзе актуальнага цяпер пераліку дакументаў, - звярнуў увагу Уладзімір Сізоў. - Засталіся некалькі прынцыповых, сапраўды важных і складаных пытанняў, якія павінны быць урэгуляваны на працягу двух гадоў. Гэтыя дакументы фактычна закрываюць пытанні па міждзяржаўным гандлі нафтай і нафтапрадуктамі. З іх прыняццем большасць праблем, з якімі мы сутыкаліся ў мінулым, павінны ўстараніцца. Супрацоўніцтва ж, безумоўна, выйдзе на новы ўзровень: стане больш нацэленым на хуткае вырашэнне практычных задач, якія ўзнікаюць у штодзённым жыцці".-0-