Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2019, 12:26

"Белнафтахім": кошт нафты для беларускіх НПЗ з пачатку года вырас амаль на 18 працэнтаў

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кошт нафты для беларускіх НПЗ з пачатку года вырас практычна на 18 працэнтаў, пры гэтым павышэнне рознічных цэн на паліва было ў раёне 4 працэнтаў. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канцэрн прадаўжае палітыку і стратэгію па змяненні цэн, якая была раней абазначана, мы не робім рэзкіх рухаў. Нягледзячы на тое, што кошт сыравіны з пачатку года вырас практычна на 18 працэнтаў, змяненне цаны для спажыўца склала ў раёне 4 працэнтаў. Мы эвалюцыйна спрабуем падцягвацца за тымі змяненнямі, якія адбываюцца на рынку, не дапускаючы рэзкага ўдару па спажыўцу", - растлумачыў Уладзімір Сізоў.

Адказваючы на пытанне, ці будзе карэкціравацца тактыка змянення цэн на 1 капейку, намеснік старшыні канцэрна адзначыў, што "Белнафтахім" прытрымліваецца стратэгіі стрыманага змянення цэн на нафтапрадукты.

У Мінску 8-10 красавіка праходзіць міжнародная канферэнцыя "Нафтагазавыя рынкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы". На канферэнцыі абмяркуюць стан сусветнага рынку нафты, нафтапрадуктаў і звадкаваных вуглевадародных газаў, кан'юнктуру рынкаў нафты, нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў краінах Цэнтральнай Еўропы, Балтыі, а таксама ў Беларусі, Украіне, еўрапейскай частцы Расіі. Арганізатарам канферэнцыі выступае брытанская група кампаній Confidence Capital.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі