Сцяг Пятніца, 12 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2025, 19:11

"Белмытсэрвіс" запусціў хуткі чыгуначны маршрут для экспарту ў Іран

Фота з архіва
Фота з архіва
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белмытсэрвіс" запусціў хуткі чыгуначны маршрут для экспарту ў Іран, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Новы сэрвіс уключае арганізацыю міжнароднай дастаўкі грузаў кантэйнерным поездам. Маршрут праходзіць праз тэрыторыю Беларусі, Расіі, Казахстана і Туркменістана.

Дастаўка да станцыі адпраўлення ажыццяўляецца аўтатранспартам, пасля чаго кантэйнеры перагружаюцца на чыгуначныя платформы. Тэрмін перавозкі складае 13-15 дзён, што робіць маршрут адным з самых хуткіх і зручных спосабаў дастаўкі грузаў паміж краінамі.

"Новы сэрвіс адкрывае шырокія магчымасці для беларускіх экспарцёраў і партнёраў, зацікаўленых у развіцці гандлю з Іранам. Ён дасць магчымасць умацаваць пазіцыі айчынных вытворцаў на міжнародных рынках і пашырыць геаграфію паставак", - адзначылі ў прэс-службе.

РУП "Белмытсэрвіс" вызначана кансалідатарам заявак на перавозку экспартных грузаў чыгуначным транспартам да марскіх партоў, марскіх паромаў, партовых тэрміналаў, чыгуначных станцый у якасці грузаадпраўшчыка для пастаўкі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі