Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2021, 18:36

"Белмытнясэрвіс" перамог у конкурсе "Экспедытар года - 2020"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з рашэннем праўлення Асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістыкі "БАМЭ" па выніках дзейнасці за мінулы год "Белмытнясэрвіс" прызнаны пераможцам у конкурсе "Экспедытар года - 2020", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

"Гэты рэйтынг - пацвярджэнне высокага прафесіяналізму, фінансавай стабільнасці і заслужанай дзелавой рэпутацыі, для кліента - гарантыя якасных лагістычных паслуг", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

"БАМЭ" - некамерцыйная арганізацыя, якая па стане на 16 красавіка аб'ядноўвае на аснове добраахвотнага членства 108 экспедытарскіх і лагістычных арганізацый розных форм уласнасці.

Экспедытар - юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццяўляе транспартна-экспедыцыйную дзейнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі