Фота з архіва
16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці вынесены праект пастановы Савета Міністраў "Аб ліцэнзаванні вывазу асобных відаў тавараў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Праект прадугледжвае ўвядзенне ў аднабаковым парадку ў гандлі з трэцімі краінамі часовай меры нетарыфнага рэгулявання, што абмяжоўвае вываз з Беларусі рэгенерыруемых паперы або кардону (макулатуры і адходаў) на шэсць месяцаў. Як растлумачылі ў канцэрне, распрацоўка гэтага дакумента абумоўлена ростам аб'ёмаў экспарту адходаў паперы і кардону.
Заўвагі і прапановы можна выказваць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 16 па 26 чэрвеня. Арганізатарам грамадскага абмеркавання з'яўляецца канцэрн "Беллеспаперапрам".-0-