Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 сакавіка 2018, 12:33

"Беллеспаперапрам" прымае прапановы па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу ў дрэваапрацоўцы

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Беллеспаперапрам" запрашае прадстаўнікоў дзелавых колаў і грамадскіх аб'яднанняў прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прапаноў па выключэнні неактуальных або празмерных патрабаванняў, змешчаных у дзяржаўных стандартах, тэхнічных кодэксах на прадукцыю, работы і паслугі, іншых тэхнічных нарматыўных прававых актах, якія з'яўляюцца абавязковымі для выканання і адносяцца да сферы дзейнасці канцэрна. Такая інфармацыя размешчана на сайце "Беллеспаперапрама", паведамляе БЕЛТА.

Акрамя таго, можна накіраваць у канцэрн прапановы па падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, накіраваных на практычную рэалізацыю палажэнняў актаў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, аб праблемных пытаннях у сферы развіцця прадпрымальніцтва і іншыя прапановы, накіраваныя на спрашчэнне вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў межах сферы, якая курыруецца канцэрнам.

Прапановы можна накіроўваць да 19 сакавіка на e-mail: urist@bellesbumprom.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі