Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 снежня 2022, 16:35

"Беллегпрам" павялічыць пастаўкі прадукцыі ў Дагестан

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беллегпрам" павялічыць пастаўкі прадукцыі ў Дагестан. Аб гэтым стала вядома па выніках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў гэту рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне (МВГА) падпісала кантракт на пастаўку гарбарнага тавару на 100 млн расійскіх рублёў. Прадукцыя МВГА і раней экспартавалася ў Дагестан, аднак партнёры гатовы нарошчваць аб'ёмы.

Таксама выніковай стала сустрэча прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі з мэрам горада Хасавюрт Каргалі Каргаліевым. Па выніках перагавораў было прынята рашэнне прапрацаваць пытанні паставак дывановых вырабаў у гандлёвыя аб'екты горада. Каргалі Каргаліеў падкрэсліў, што адміністрацыя рэгіёна зацікаўлена і акажа ўсялякую падтрымку ў выхадзе беларускага вытворцы на хасавюртаўскі рынак, у тым ліку ў арганізацыі прамых паставак дывановых вырабаў мясцовым прадпрымальнікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі