Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 ліпеня 2019, 13:41

Белкаапсаюз плануе пачаць экспарт норак у Кітай

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз плануе пачаць экспарт норак у Кітай, паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Аляксандр Скрундзеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо крыху працавалі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, і сёння плануем у большай ступені адкрыць для сябе гэты рынак. Мы прадаём туды пушную сыравіну і ставім задачу прапанаваць племяннога звера - норку", - расказаў Аляксандр Скрундзеўскі.

Паводле яго слоў, атрыманы ўсе дазвольныя і ветэрынарныя дакументы для пастаўкі ў Кітай жывых норак. "Сёння мы ў пошуку патэнцыяльных пакупнікоў", - дадаў ён.

На Белкаапсаюз прыпадае да 2 працэнтаў сусветнага аб'ёму вытворчасці норкі. Штогод Белкаапсаюз вырабляе больш за 500 тыс. штук шкурак норкі, да 2020 года гэты паказчык плануюць павялічыць прыкладна да 700 тыс. шкурак.

Экспарт усіх відаў прадукцыі Белкаапсаюза ў 2018 годзе склаў каля $50 млн, па выніках 2019 года гэту лічбу разлічваюць павялічыць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі