Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 красавіка 2019, 16:14

Белінвестбанк з 2 мая абмяжоўвае зняцце наяўных грошай у банкаматах

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" мяняе падыходы да тарыфікацыі аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў па банкаўскіх плацежных картках, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.

"Унесены змяненні і дапаўненні ў Зборнік памераў платы (узнагароджанняў) за аперацыі, што ажыццяўляюцца ААТ "Белінвестбанк". Асноўныя з іх датычацца зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах, а таксама прагляду балансу карткі. Змяненні і дапаўненні ўступаюць у сілу 2 мая 2019 года", - праінфармавалі ў банку.

Так, максімальная сума для зняцця наяўных грошай у банкаматах банка і партнёраў без камісіі будзе складаць Br500 у суткі. Калі картка адкрыта ў доларах, еўра або расійскіх рублях, то гэта $200, 200 еўра або 15 тыс. расійскіх рублёў. Усяго ў месяц у рамках бясплатнай сумы можна будзе зняць Br1500, $600, 600 еўра, 45 тыс. расійскіх рублёў. У выпадку перавышэння будзе брацца камісія, папярэдзілі ў банку.

Акрамя таго, трымальнікі картак Белінвестбанка змогуць бясплатна тры разы на працягу месяца праглядаць баланс ва ўстройствах самаабслугоўвання - банкаматах і інфакіёсках любых банкаў. Аналагічны падыход будзе прыменены ў банкаматах Белінвестбанка і банкаў-партнёраў.

"Падыходы да тарыфікацыі аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў па банкаўскіх плацежных картках зменены ў сувязі з развіццём сістэмы безнаяўных плацяжоў, выкарыстання сучасных плацежных механізмаў, павелічэння іх долі ў плацежным абароце краіны", - растлумачылі ў банку.

ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" - адзін з буйнейшых сістэмаўтваральных банкаў Беларусі. Мае вялікую рэгіянальную сетку і з'яўляецца адным з буйнейшых эмітэнтаў банкаўскіх плацежных картак краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі