Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2025, 15:53

"Белінтэрэкспа" плануе арганізаваць каля 40 экспазіцый на міжнародных выстаўках у 2025 годзе

Фота belinterexpo.by
Фота belinterexpo.by
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белінтэрэкспа" плануе арганізаваць каля 40 экспазіцый на міжнародных выстаўках у 2025 годзе. Аб гэтым расказала дырэктар "Белінтэрэкспа" БелГПП Наталля Кураш у час прэс-канферэнцыі ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2024 годзе "Белінтэрэкспа" арганізавала 29 экспазіцый. "Калі ў 2023 годзе гэта былі экспазіцыі на выстаўках у 15 краінах, то цяпер ужо ў 18 краінах. У мінулым годзе на іх з'ездзілі больш за 380 прадпрыемстваў, якія падпісалі каля 115 дакументаў толькі на тых экспазіцыях, якія праводзіла "Белінтэрэкспа", расказала Наталля Кураш.

У гэтым годзе прадпрыемства плануе пашыраць геаграфію ўдзелу. "Мы запланавалі правесці каля 40 мерапрыемстваў. Наш каляндар штоквартальна мяняецца, таму што заўсёды з'яўляюцца новыя цікавыя міжнародныя праекты. І самае галоўнае, дзякуючы зваротнай сувязі з прадпрыемствамі мы для сябе выбіраем той рэгіён, які можа быць цікавы, карысны і эканамічна выгадны для беларускага прадпрыемства. Брэнд Made in Belarus, які намі запатэнтаваны, ужо ведаюць у многіх краінах свету", - адзначыла дырэктар.

У планах на 2025 год - і традыцыйныя выставачныя праекты, якія карыстаюцца папулярнасцю. "Мы ў 2024 годзе ўпершыню з'ездзілі ў Танзанію і Саудаўскую Аравію, а таксама будзем адкрываць для сябе ў гэтым годзе новыя рэгіёны Азіі і Афрыкі. Нам цікава, каб беларуская прадукцыя была больш шырока вядома ў Кітаі, не толькі ў Пекіне і Шанхаі", - падкрэсліла Наталля Кураш.

Яна дадала, што пры выбары выстаўкі для размяшчэння беларускай экспазіцыі, у першую чаргу звяртаецца ўвага на ўдзел як мага большай колькасці прадпрыемстваў з розных краін. "Мы працуем з арганізатарамі міжнароднага ўзроўню. Мы хочам вярнуцца на выстаўку ў Нігерыю (цяпер ідзе работа з прадпрыемствамі), а таксама ў Зімбабвэ. Практычна сфарміраваны пул удзельнікаў. Новая краіна для нас таксама Эфіопія, з якой мы цяпер у перагаворах, Намібія, хочам вярнуцца ў Танзанію. Таксама абмяркоўваецца з арганізатарамі выстаўкі ва Угандзе магчымасць нашага ўдзелу ў другой палавіне года. Упершыню таксама ў гэтым годзе хочам паўдзельнічаць у выстаўках на Філіпінах і ў Тайландзе, цяпер ужо чакаем пацвярджэння арганізатараў", - падзялілася планамі дырэктар.

У гэтым годзе таксама плануецца арганізаваць дзве нацыянальныя экспазіцыі - на выстаўцы імпарту ў Шанхаі і на шматгаліновай выстаўцы ў Экватарыяльнай Гвінеі, якая запланавана на снежань 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі