Сцяг Панядзелак, 13 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2025, 09:25

БелГПП плануе ў гэтым годзе арганізаваць экспазіцыі ў 25 краінах

Скрыншот відэа СТБ
Скрыншот відэа СТБ
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата мае намер у 2025 годзе арганізаваць экспазіцыі ў 25 краінах. Аб гэтым расказаў у эфіры СТБ старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, паведамляе БЕЛТА.

"Калі ў 2024 годзе мы запланавалі і правялі 24 экспазіцы ў 18 краінах, то ў 2025-м у нас плануецца больш за 40 у 25 краінах", - праінфармаваў Міхіл Мятлікаў.

У прыватнасці, беларускім прадпрыемствам прапануюць паўдзельнічаць у васьмі міжнародных выстаўках у Афрыцы, у выстаўках рэгіёна Персідскага заліва. Таксама адбудуцца візіты бізнес-дэлегацый у дзяржавы Паўднёва-Усходняй Азіі. "Мы плануем і Малайзію, і Філіпіны, і Інданезію, Японію ў тым ліку", - дадаў Міхаіл Мятлікаў.

Знакавае мерапрыемства пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "БелЭкспа"- міжнародная прамысловая выстаўка "Інапрам". "Да нас прыязджалі партнёры з Расійскай Федэрацыі, далі высокую ацэнку нашаму выставачнаму цэнтру, - адзначыў Міхаіл Мятлікаў. - Паводле інфармацыі нашых калег, лепшага ў апошнія гады яны нічога не бачылі. Арганізатары абяцаюць, што будзе вялікая дзелавая праграма і бізнес-дэлегацыі з дзясяткаў краін свету".

Гаворачы аб выніках 2024 года, Міхаіл Мятлікаў вылучыў у першую чаргу супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Так, Беларусь наведалі прадстаўнікі бізнес-колаў Камчацкага краю, пазнаёміліся з экспартным патэнцыялам. У першую чаргу дэлегацыю цікавіла прадукцыя машынабудавання, прадукты харчавання. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне з Башкортастанам, Санкт-Пецярбургам, Екацярынбургам і інш.

Так, паводле слоў Міхаіла Мятлікава, актыўна развіваецца супрацоўніцтва з Кітаем. "Калі ў 2022 годзе тавараабарот быў $5,5 млрд, у 2023-м - больш за $7 млрд, за 10 месяцаў 2024 года ўжо больш за $5,5 млрд, - адзначыў старшыня БелГПП. - Вельмі важны момант: сёння авіязносіны ёсць не толькі ў Пекінам. Нядаўна "Белавія" запусціла рэйс на Урумчы".

Асноўныя таварныя пазіцыі, па якіх ідзе павелічэнне тавараабароту, - прадуты харчавання (мясная і малочная прадукцыя), прадукцыя канцэрна "Беллеспаперапрам".

Таксама ў 2024 годзе адбыўся бізнес-форум у рамках візіту кіраўніка дзяржавы ў Пакістан, праводзіліся мерапрыемствы з еўрапейскімі партнёрамі. Адбылося пасяджэнне аўстрыйска-беларускага дзелавога савета ў Аўстрыі, у Мінску прымалі дэлегацыю дзелавых колаў Сербіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі