Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2021, 11:46

БелГПП і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч і рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Даніловіч падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

Дакумент падпісаны ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў дзвюх арганізацый, на якой абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і Акадэміі, магчымыя сумесныя праекты ў галіне дзелавой адукацыі, інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці.

Пагадненне прадугледжвае арганізацыю і правядзенне ў акадэміі сумесных вучэбных заняткаў, правядзенне на базе БелГПП выязных заняткаў і практыкі студэнтаў і слухачоў Акадэміі, сумесную падрыхтоўку вучэбных выданняў, а таксама публікацыю навуковых, навукова-практычных і публіцыстычных матэрыялаў, распрацоўку і ўкараненне адукацыйных праграм у галіне павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў экспартна арыентаваных прадпрыемстваў, абмен інфармацыяй аб асноўных тэндэнцыях развіцця сусветнай эканомікі, экспартных магчымасцях, арганізацыю выставак і экспазіцый, у тым ліку распрацоўку іх канцэпцый і мастацкага афармлення, камерцыялізацыю на базе палаты вынікаў навуковых даследаванняў акадэміі.

Старшыня БелГПП адзначыў, што падпісанне пагаднення - гэта першы крок, стварэнне асновы для далейшага доўгатэрміновага супрацоўніцтва палаты і акадэміі, аб'яднання патэнцыялу дзвюх арганізацый для рэалізацыі маштабных мэт і задач у сферы падрыхтоўкі кадраў і знешнеэканамічнай дзейнасці. "Ёсць шмат галін, напрамкаў, па якіх мы можам паспяхова супрацоўнічаць, развіваючы адукацыйную інфраструктуру, пашыраючы міжнародныя сувязі. Упэўнены, што мы рэалізуем запланаваныя праекты і да новага навучальнага года прыйдзем ужо з гатовымі праграмамі", - падкрэсліў Уладзімір Улаховіч.

Таксама старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты выступіў з лекцыяй аб ролі БелГПП у папулярызацыі тавараў беларускіх вытворцаў на знешніх рынках перад студэнтамі спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка" Інстытута кіраўніцкіх кадраў. Уладзімір Улаховіч расказаў аб дзейнасці палаты па аказанні практычнай дапамогі кампаніям у развіцці знешнеэканамічных сувязей, а таксама прадставіў асноўныя напрамкі развіцця і прынцыпы рэалізацыі знешнегандлёвай палітыкі Беларусі, структуру айчыннага экспарту і асноўныя брэнды, якія пашыраюць імідж краіны за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі