Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 жніўня 2022, 16:19

Белгідрамет: умераная тэмпература і дастатак вільгаці садзейнічаюць фарміраванню ўраджаю бульбы

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умераная тэмпература і дастатак вільгаці садзейнічаюць фарміраванню ўраджаю бульбы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Пераважна ўмераны тэмпературны рэжым і на асноўных масівах дастатак вільгасці ў глебе садзейнічаюць фарміраванню ўраджаю бульбы. Паводле апошніх назіранняў аграметэаролагаў, у бульбы амаль паўсюль скончылася цвіценне, а на некаторых назіраемых палях адзначана натуральнае завяданне бульбоўніку. Візуальныя ацэнкі стану пасадак у асноўным добрыя, толькі асобныя метэастанцыі адзначаюць пашкоджванне шкоднікамі", - расказалі ў Белгідрамеце.

Як адзначаюць аграметэаролагі, на канец ліпеня сярэдняя маса клубняў пад адным кустом складала ад 300 да 800 г, а ў ранняспелых сартоў месцамі па поўдні дасягала 1300 г. У сярэднім па рэспубліцы маса клубняў пад адным кустом перасягае мінулагодні паказчык. Пад кустом налічваецца ад 10 да 14 клубняў, з іх пераважна 20-40 працэнтаў дасягнулі нармальных памераў.

У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы для росту клубняў бульбы істотна не зменяцца. Высокі тэмпературны рэжым з-за непрацяглага ўздзеяння не павінен паўплываць на стан культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі