29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё яравых культур паскорылася з-за павышаных тэмператур, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Паводле апошніх даных назіранняў, на большасці палёў яравыя збожжавыя культуры закаласаваліся, у пшаніцы ў многіх раёнах адзначаецца красаванне. У яравога ячменю ў паўднёвым рэгіёне Беларусі пачалося наліванне зерня - паводле звестак шэрага метэастанцый, настала малочная спеласць. З-за ўсталявання павышанага тэмпературнага рэжыму развіццё яравых культур паскорылася. На пасевах кукурузы ідзе актыўнае нарастанне лісця", - сказалі ў Белгідрамеце.
Як адзначаюць аграметэаролагі, бягучыя аграметэаралагічныя ўмовы цалкам спрыяльныя для росту і развіцця цеплалюбівых культур.-0-