Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2024, 15:01

"Белфармпрам": аб'ём вытворчасці фармпрадукцыі па выніках года павінен перавысіць Br2 млрд

 

Фота з архіва
Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі па выніках 2024 года чакаецца на ўзроўні больш як Br2 млрд, паведаміў журналістам генеральны дырэктар РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" Ігар Мітрафанаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках работы за 2024 год, зыходзячы з нашых прагнозаў, мы чакаем аб'ём вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі больш як Br2 млрд з тэмпам росту 113,4 працэнта да ўзроўню 2023 года. Экспарт чакаецца каля $200 млн", - сказаў Ігар Мітрафанаў.

Ён праінфармаваў, што сёння ў Беларусі зарэгістравана каля 4,2 тыс. лекавых прэпаратаў, з якіх 1750 выпускаюць беларускія вытворцы. Такім чынам, айчынная фармацэўтычная прамысловасць забяспечвае лекавую бяспеку дзяржавы, што, паводле слоў гендырэктара РУП, з'яўляецца адным са складнікаў яе ўстойлівага развіцця.

Прычым дзяржаўныя прадпрыемствы забяспечваюць палавіну вытворчасці айчыннай фармацэўтычнай прадукцыі на рынку Беларусі і 70 працэнтаў усіх экспартных адгрузак, якія ажыццяўляе фармацэўтычная прамысловасць краіны.

На працягу апошніх гадоў доля беларускіх лякарстваў на ўнутраным рынку ў вартасным выражэнні падтрымліваецца на ўзроўні не менш за 50 працэнтаў. "Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у параўнанні з унутранымі рынкамі сумежных краін", - заўважыў Ігар Мітрафанаў.

У аб'ёме спажывання ва ўмоўных упакоўках у натуральным выражэнні доля беларускіх лякарстваў у аптэчнай сетцы складае каля 70 працэнтаў, у шпітальным сектары - 90 працэнтаў. Паводле слоў гендырэктара РУП, гэта абумоўлена значнай, у сярэднім у 2-3 разы, розніцай у цэнах на імпартныя і айчынныя прэпараты.

На 1 кастрычніка 2024 года прамысловы выпуск фармацэўтычнай прадукцыі ў краіне ажыццяўляюць 35 прадпрыемстваў усіх форм уласнасці: і дзяржаўнай, і прыватнай. У склад Кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" уваходзіць восем прадпрыемстваў, шэсць з якіх ажыццяўляюць прамысловы выпуск фармацэўтычнай прадукцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі