Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2020, 18:26

"Белэнерга" будзе кампенсаваць лясгасам затраты па расчыстцы прасек каля ЛЭП

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ДВА "Белэнерга" будуць кампенсаваць лясгасам затраты па расчыстцы прасек каля ЛЭП. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 жніўня 2020 года нумар 467, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству энергетыкі і Міністэрству лясной гаспадаркі трэба да 12 жніўня зацвердзіць графікі адпаведных мерапрыемстваў па выдаленні драўнінна-хмызняковай расліннасці. Да 1 верасня трэба заключыць дагаворы аб пакрыцці часткі затрат, звязаных з расчысткай прасек.

Згодна з пастановай, юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку, штогод будуць разлічваць прагназуемыя затраты, звязаныя з ліквідаваннем дрэў і кустоўя, і прагназуемыя даходы ад рэалізацыі драўніны, якую нарыхтуюць у час расчысткі прасек. Калі прагназуемыя затраты перасягаюць чаканыя даходы, то арганізацыі "Белэнерга" кампенсуюць частку затрат.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі