Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 кастрычніка 2019, 10:46

"Белэксімгарант" і БПБ-Ашчадбанк заключаць дагаворы добраахвотнага страхавання экспартных рызык

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" заключыць з адкрытым акцыянерным таварыствам "БПБ-Ашчадбанк" дагаворы страхавання экспартных рызык. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 687 ад 8 кастрычніка 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе пра добраахвотнае страхаванне факторынгу ў рамках фінансавання банкам ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання" пад уступку грашовых патрабаванняў па экспартным кантракце, заключаным з ТАА "Вытворчае аб'яднанне НЛМ" (Расійская Федэрацыя) у адпаведнасці з дагаворам факторынгу ад 2 жніўня 2019 года.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі