Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 снежня 2022, 19:38

"Белдзяржхарчпрам": выраблена больш за 98 працэнтаў запланаванага аб'ёму навагодніх падарункаў

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выраблена больш за 98 працэнтаў запланаванага аб'ёму навагодніх падарункаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Андрэй Мяшкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спецыяліста, камплектацыя падарункаў - працаёмкі працэс, які ажыццяўляецца ўручную і пачынаецца за 3-3,5 месяца да навагодніх свят. На гэты перыяд прадпрыемствы дадаткова набіраюць персанал у фасовачныя цэхі. Асноўны прынцып камплектацыі - гэта разнастайнасць з пункту гледжання напаўнення. Так, у навагоднія падарункі ўваходзяць шакалад, шакаладныя цукеркі, ірыс, карамель і новыя віды кандытарскіх вырабаў.

"Розныя па відзе напаўнення навагоднія наборы створаны выключна з якаснай сыравіны. У гэтым годзе запланаваны выпуск 2 млн 195 тыс. навагодніх падарункаў. Іх асноўнымі вытворцамі выступаюць "Камунарка" і "Спартак". Па стане на 12 снежня ў нас выраблена больш за 98 працэнтаў запланаванага аб'ёму навагодніх падарункаў. Адзначу, што падарункі прадастаўляюцца пакупнікам у розным цэнавым дыяпазоне", - расказаў Андрэй Мяшкоў.

Ён дадаў, што ў гэту навагоднюю кампанію канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і кандытарская фабрыка "Слодыч" у тэставым рэжыме аформілі 10 тыс. навагодніх падарункаў, якія складаюцца з прадукцыі мучной і цукрыстай груп уласнай вытворчасці. Гэта прадукцыя выпускаецца ў Мінску, Івянцы і Маладзечне. Падарункі - па 700 г і 1 кг. Акрамя таго, прадпрыемства "Чырвоны харчавік" таксама выпускае кандытарскія падарункавыя наборы ў чахлах з навагодняй тэматыкай.

"Работа з сеткамі па пастаўках навагодніх падарункаў пачалася 1 верасня 2022 года. У першую чаргу навагоднімі падарункамі пад поўную патрэбнасць забяспечваецца ўнутраны рынак. Аднак пры гэтым у 2022 годзе "Камунарка" і "Спартак" рэалізавалі каля 35 тыс. навагодніх падарункаў у Расію, Казахстан, Азербайджан, ЗША і Латвію", - падкрэсліў начальнік упраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна "Белдзяржхарчпрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі