Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2021, 17:11

"Белдзяржхарчпрам" не плануе павышаць адпускныя цэны на цукар для ўнутранага рынку

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белдзяржхарчпрам" не плануе павышаць адпускныя цэны на белы цукар для ўнутранага рынку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

У краіне да перапрацоўкі цукровых буракоў ураджаю 2021 года і вытворчасці цукру пачалі ўсе чатыры цукровыя прадпрыемствы: Скідзельскі цукровы камбінат, Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат, Гарадзейскі цукровы камбінат, Жабінкаўскі цукровы завод. Прадпрыемствы плануюць вырабіць каля 580 тыс. т цукру, пры гэтым патрэбнасць унутранага рынку складае каля 360 тыс. т за год.

"Беларускі рынак забяспечаны неабходнымі аб'ёмамі белага цукру, дэфіцыту прадукцыі няма і не чакаецца. Сёння запасы цукру на складах камбінатаў складаюць 21,1 тыс. т. З новага ўраджаю ўжо выраблена 33,3 тыс. т цукру, што адпавядае месячнаму аб'ёму спажывання на ўнутраным рынку", - расказаў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен.

Сумарная сутачная вытворчасць цукру складае каля 4,8 тыс. т. Цукровыя камбінаты пастаўляюць прадукцыю ў гандлёвыя сеткі і на прамысловыя прадпрыемствы ў планавым рэжыме ў адпаведнасці з заяўкамі і графікамі адгрузкі. Толькі за гэтыя выхадныя заводы рэалізавалі арганізацыям гандлю 1,8 тыс. т цукру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі