Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лютага 2023, 12:24

"Белдзяржхарчпрам" наладжвае супрацоўніцтва з Кіраўскай вобласцю Расіі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах актывізацыі супрацоўніцтва арганізацый, што ўваходзяць у склад "Белдзяржхарчпрама", намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Якоўчыц прымае ўдзел у дзелавым візіце ў Кіраўскую вобласць Расіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Белдзяржхарчпрама".

У час пасяджэння рабочай групы і наведвання аб'ектаў гандлю Аляксандр Якоўчыц абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва арганізацый канцэрна з суб'ектамі гаспадарання Кіраўскай вобласці.

У склад дэлегацыі канцэрна ўключаны кіраўнікі ААТ "Белсолад", ААТ "Мазырсоль" і СП ААТ "Спартак".

Як адзначылі ў прэс-службе "Белдзяржхарчпрама", у ходзе візіту прадстаўнікі прадпрыемстваў падпісалі шэраг кантрактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі