Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 снежня 2022, 12:29

"Белдзяржхарчпрам": доля продажаў айчынных кандытарскіх вырабаў на рынку расце

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля продажаў айчыннай кандытарскай прадукцыі на ўнутраным рынку павялічваецца. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" расказаў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў, паведамляе БЕЛТА.

Калі ў 2021 годзе яна складала каля 60 працэнтаў, то за 9 месяцаў бягучага года, напрыклад, па мучных кандытарскіх вырабах - 70,8 працэнта. "Беларускія спажыўцы выбіраюць айчынныя ласункі, таму што ўпэўнены ў якасці прадуктаў", - адзначыў кіраўнік "Белдзяржхарчпрама".

"У кандытарскай галіне асноўнай задачай заўсёды будзе задавальненне патрэбнасці насельніцтва ў якасных вырабах. Для гэтага пастаянна павышаецца канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі, абнаўляецца яе асартымент. Пры гэтым у нас захоўваюцца лепшыя традыцыі кандытарскага мастацтва. Удасканаленне тэхналогій вытворчасці дае магчымасць арганізацыям дынамічна развівацца і задавальняць густ самых патрабавальных пакупнікоў", - дадаў Алег Жыдкоў.

Добры прыклад інавацыйнага імпартазамяшчальнага праекта - вытворчасць мармеладу і жэлейных кандытарскіх вырабаў на аснове айчыннай расліннай сыравіны на новым прадпрыемстве "Чырвоны харчавік - Слаўгарад". У сакавіку тут запусцілі вытворчасць жэлейнага мармеладу. Таксама наладжаны выпуск мармеладу з начынкай, камбінаваных кандытарскіх вырабаў. Гэта ўнікальнае прадпрыемства, дзе вырабляюць новую для Беларусі прадукцыю - мармелад з вітамінамі, дыябетычны мармелад, а таксама нізкавугляводныя ласункі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі