Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2020, 15:15

"БЕЛДЖЫ" ў І квартале павялічыў экспарт у Расію ў 2,5 раза

8 красавіка, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" ў І квартале 2020 года павялічыла экспарт у Расію ў 2,5 раза. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі на заводзе.

Паводле даных прадпрыемства, у першым квартале бягучага года выраблена 5059 аўтамабіляў, што ў 1,6 раза перавышае паказчык аналагічнага перыяду 2019 года. Усяго рэалізавана 5230 машын (у 1,8 раза больш, чым за студзень-сакавік 2019 года). У Беларусі прададзена 2525 аўто (вышэй у 1,4 раза). Пастаўкі на расійскі рынак павялічыліся ў 2,5 раза, за першы квартал туды экспартавана 2705 аўтамабіляў.

Раней на заводзе "БелДжы" былі прадстаўлены новы красовер Geely Coolray, а таксама электрамабіль Geely Geometry A. "У электрамабілі ёсць адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, утрымання ў паласе і распазнавання дарожных знакаў. У канструкцыі выкарыстаны сучасныя матэрыялы і канструктыўныя рашэнні", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

У пачатку красавіка паступіў у продаж Geely Atlas з мультымедыйнай сістэмай "Яндэкс. Аўто". "Гэта зручны і эрганамічны бартавы камп'ютар з патрэбнымі ў дарозе функцыямі. Інтэрфейс зроблены так, каб вадзіцель адначасова мог працаваць з некалькімі сэрвісамі. Напрыклад, сачыць за навігатарам і пераключаць трэкі. Калі ў неактыўнага сэрвісу з'яўляецца інфармацыя, можна ўбачыць паведамленне на экране. Так, праграма папярэдзіць пра снег або моцны вецер, а навігатар - пра рамонтныя работы або абмежаванне скорасці. Бартавым камп'ютарам можна кіраваць пры дапамозе рук або голасу", - расказалі на заводзе.

У бягучым годзе "БЕЛДЖЫ" плануе рэалізаваць 28 тыс. аўтамабіляў, з іх 18 тыс. прадугледжваецца паставіць у Расію і 10 тыс. адзінак тэхнікі прадаць на ўнутраным рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі