Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2025, 18:04

"БЕЛДЖЫ" начаў вырабляць электрамабілі

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "БЕЛДЖЫ" начаў вырабляць электрамабілі. Аб гэтым расказаў журналістам дырэктар СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзь Свідзерскі на палях другой дзелавой канферэнцыі "Прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь: экспарт, імпартанезалежнасць, эфектыўны менеджмент" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Генадзь Свідзерскі адзначыў, што "БЕЛДЖЫ" пачаў выпускаць новую мадэль Geely EX5, якая ўжо ёсць у салонах. Зусім хутка адбудзецца афіцыйная прэзентацыя электракара для беларускага рынку. "Мы збіраем папярэднія заказы на гэту мадэль, і тыя, хто аформіць іх да 23 мая, атрымаюць дадатковы бонус Br1 тыс.", - заўважыў ён.

Мадэль EX5 - гэта электрычны красовер, раней іх у Беларусі не выраблялі. "Мы завозілі гатовыя машыны з Кітая. У мінулым годзе прэзентавалі машыну  E8 - седан прэміум-класа. EX5 - гэта першая мадэль, якая збіралася ўжо на заводзе, інакш кажучы, мае беларускі ВІН-код. І ў нас ёсць праграмы пастаноўкі яе на буйнавузлавую зборку. Дзякуючы гэтай мадэлі можна сказаць, што завод "БЕЛДЖЫ" пачынае вытворчасць электрамабіляў", - падкрэсліў Генадзь Свідзерскі.

Новы красовер вельмі падобны на бензінавы Atlas, але пры гэтым ужо мае ўсе тэхнічныя навацыі, якія характэрны для электрамабіляў, - памочнік вадзіцелю, сігналы, навігацыя, усё русіфікавана. Кампактны красовер Geely EX5 аснашчаны электраматорам магутнасцю 218 к.с. Поўнага зараду хапае на 430 км. "Вельмі спадзяёмся, што ён спадабаецца нашаму спажыўцу", - сказаў ён. У планах у завода ёсць яшчэ гібрыдная і бюджэтная электрычная мадэлі.

Гаворачы пра аб'ёмы і лакалізацыю, Генадзь Свідзерскі падкрэсліў: усё залежыць ад попыту. "А ў залежнасці ад аб'ёмаў вытворчасці, мы будзем прымаць рашэнні па серыйнасці гэтых аўтамабіляў. Мы плануем усё ж такі вытворчасць аўтамабіляў, якія можна прадаваць не толькі на рынку Беларусі, але і пастаўляць у Расію. Таму мы прапануем ураду гарманізаваць патрабаванні па электрамабілях Беларусі і Расіі, каб у нашай Саюзнай дзяржаве яны былі аднолькавыя", - рэзюмаваў дырэктар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі