Сцяг Аўторак, 24 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 мая 2025, 11:21

БелДІСС і Цэнтр акрэдытацыі падпісалі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні

Фота БелДІСС
Фота БелДІСС
8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі і Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі падпісалі пагадненне аб інфармацыйным узаемадзеянні ў галіне стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі - Аляксандр Скуратаў і Таццяна Нікалаева, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Пагадненне вызначае пералік звестак з інфармацыйных сістэм БелДІСС і БДЦА і парадак абмену імі. Як падкрэсліў першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак, які курырые гэтыя кампетэнцыі, дакумент стаў першым крокам па рэалізацыі праграмы стратэгічнага развіцця тэхнічнага рэгулявання ў Беларусі да 2030 года.

"Аператыўнае ўзаемадзеянне паміж гэтымі структурамі важна не толькі для лічбавізацыі работы Дзяржстандарту, але і для рэальнага сектара эканомікі. Выкарыстанне магчымасцей лічбавых платформ будзе садзейнічаць павышэнню бяспекі і якасці прадукцыі, кампетэнтнасці і добрасумленнасці органаў па сертыфікацыі, лабараторый і іншых суб'ектаў", - рэзюмаваў Аляксандр Бурак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі