Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БелАЗ з пачатку года экспартаваў каля 93 працэнтаў прадукцыі

Эканоміка 16.11.2019 | 15:57
Фота з архіва
Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года каля 93 працэнтаў рэалізаванай ААТ "БелАЗ" прадукцыі пастаўлена на экспарт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Па выніках 10 месяцаў работы прадукцыя прадпрыемства пастаўлена ў 26 краін. У ліку спажыўцоў белазаўскай тэхнікі - горназдабыўныя кампаніі Расіі, Узбекістана, Украіны, Казахстана, Манголіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Інданезіі, Польшчы, Эстоніі, Чылі, Сербіі, Філіпін, Алжыра.

Доля машын асоба вялікай грузападымальнасці (кар'ерныя самазвалы ад 90 т і вышэй, спецтэхніка) у агульным аб'ёме рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства склала 64,7 працэнта.

Лідзіруюць у агульным аб'ёме адгрузкі студзеня-кастрычніка 110-130-тонныя кар'ерныя самазвалы (26 працэнтаў), самай папулярнай мадэллю з'яўляецца БелАЗ-75131, затым ідуць 220-240-тоннікі (25 працэнтаў) і 45-тоннікі (12 працэнтаў). Сумарная доля гэтых класаў грузападымальнасці складае 63 працэнты.

Многія горназдабыўныя прадпрыемствы папоўнілі свае паркі тэхнікі новымі для іх мадэлямі кар'ерных самазвалаў і спецтэхнікі БелАЗ. Так, Украіна стала новым рынкам для збыту паліваарашальных машын, 90-тонныя самазвалы сталі новай мадэллю для рынку Узбекістана, расійскія руднік "Усходні" (АТ "Апатыт") і Каўдорскі ГАК упершыню закупілі самазвалы грузападымальнасцю 180 т. Пасля 8-гадовага перапынку аднавіліся пастаўкі белазаўскай тэхнікі ў Чылі, куды адправіліся самазвалы БелАЗ-75581, і рынак гэтай лацінаамерыканскай краіны стаў, такім чынам, новым для серыі 90-тонных кар'ерных самазвалаў.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асоба вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.